У Беларусі з 1 снежня змяніліся межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 15 сакавіка 2019 года №104, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Самая актуальная інфармацыя даступная на публічнай кадастравай карце Беларусі. На дадзены момант прасторавая інфармацыя сфарміраваная на тры вобласці і 55 раёнаў (16 — Брэсцкая вобласць, 22 — Мінская і 17 — Гродзенская). Дадаткова былі прыведзены ў адпаведнасць межы сельскіх саветаў, якія знаходзяцца на стыку абласцей і раёнаў.

Межы Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцей былі вызначаныя больш за 60 гадоў таму, у 1950-я гады, графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу, які тады быў. З цягам часу з-за меліярацыйных і іншых работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, просекамі і іншым). З гэтым звязаная неабходнасць зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0