Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» атрымалі першую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ, паведамляе БелТА.

Сёння пасля сямі паразаў запар «Цмокі» нарэшце дамагліся вікторыі, адолеўшы ў Таліне эстонскі «Калеў» з лікам 84:79 (20:24, 20: 7, 20:27, 24:21). Першую чвэрць госці прайгралі з розніцай у 4 балы, а ў другой згулялі значна мацней і сышлі на вялікі перапынак з перавагай у 9 ачкоў - 40:31. У трэцяй дзесяцімінутцы гаспадары кінуліся ў пагоню, скараціўшы разрыў да двух ачкоў, а ў апошнім перыядзе госці зноў былі лепшыя і выйгралі з перавагай у 5 балаў.

Наступны матч «банкаўскага» турніру падапечныя Расціслава Вергунова правядуць 15 снежня ў гасцях у польскага клуба «Зялёна Гура».

Да таго, 11 снежня, «Цмокi» стартуюць у другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа выязным паядынкам з ізраільскім «Іроні».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?