Месяцовая арбітальная станцыя Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы ЗША (NASA) выявіла на паверхні спадарожніка Зямлі абломкі індыйскага апарата «Вікрам», які разбіўся пры пасадцы ў верасні. Аб гэтым паведамляецца на сайце NASA.
NASA прадставіла фатаграфію з месца ўдару «Вікрама» аб паверхню Месяца, на здымку пазначаны рознымі колерамі абломкі апарата і сляды падзення абломкаў.
«Вікрам», які ўваходзіў у склад індыйскай аўтаматычнай месяцовай экспедыцыі «Чандраян-2», павінен быў мякка сесці на спадарожнік Зямлі 7 верасня, але на вышыні каля 2 км над Месяцам апарат страціў кантакт з цэнтрам кіравання палётам, пасля чаго ўрэзаўся аб месяцовую паверхню і распаўся.
Апарат павінен быў даставіць на Месяц невялікі месяцаход «Праг'ян» для даследавання раёна Паўднёвага полюса спадарожніка Зямлі.





