Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка ў Савеце Рэспублікі, піша БелТА.

«Што датычыцца будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, то мы прыступілі да падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта. Мяркуецца, што электрычка звяжа чыгуначны вакзал сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск. Плануецца, што аэраэкспрэс будзе ісці да аэрапорта 30-35 хвілін», — распавёў Аляксей Аўраменка.

Па словах міністра, папярэдне аб'ём інвестыцый у праект можа скласці каля $ 150 млн. «Больш дакладная лічба будзе ў сакавіку 2020 года пасля падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?