Суд Рэчыцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 25-гадовага мужчыны за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, піша БелТА.
У пачатку мая на лесвічнай пляцоўцы аднаго з дамоў у Рэчыцы разгарэўся канфлікт паміж ім і іншым мужчынам. «У сварцы малады чалавек не менш за пяць разоў ударыў пацярпелага. Пасля ўдару кулаком у грудзі той упаў на спіну на лесвічны марш, стукнуўшыся патыліцай аб прыступкі», - распавялі ў судзе.
Праз два дні пацярпелы памёр у бальніцы.
Маладзён прызнаны вінаватым. Яму прызначана 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд можа быць абскарджаны.





