Кітайская кампанія Shaanxi Zhongqiao Silk Road Technology Development стала рэзідэнтам асаблівай эканамічны зоны «Брэміна-Орша» і мае намер пабудаваць Міжнародны гандлёвы гарадок Шаўковага шляху. Пра гэта гаворыцца на сайце «Брэміна груп», піша tut.by.
Гэты праект рэалізуецца ў рамках кітайскай ініцыятывы «Пояс і Шлях».
На плошчы 62 га плануецца пабудаваць гандлёва-выстаўны комплекс, дзе будзе ажыццяўляцца аптовы і дробнааптовы гандаль таварамі народнага спажывання, дастаўка тавараў і складаванне, аперацыі па гандлі таварамі з электронных пляцовак, а таксама правядзенне выстаў тавараў з розных азіяцкіх краін.
Сума інвестыцый у праект складае больш за 128 млн рублёў.
Асаблівая эканамічная зона пачала функцыянаваць у гэтым годзе ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна, дзе «Брэміна груп» будуе шматфункцыянальны комплекс. На працягу 50 гадоў у АЭЗ будзе дзейнічаць спецыяльны падатковы рэжым.
Меркаваная плошча забудовы комплексу — 230 га. Тэрмін сканчэння ўсяго праекта запланаваны на канец снежня 2023 года.





