Учора ў Мінску нарад міліцыі прыбыў па выкліку на вуліцу Гарэцкага. Мужчына, які звярнуўся да праваахоўнікаў, распавёў, што прачнуўся ад дзіўнага шоргату ў кватэры і ўбачыў у калідоры незнаёмца. Гаспадар жылля пацікавіўся, што той робіць у яго дома. Пасля гэтага нечаканы візіцёр спешна збег, але прыхапіў з сабой чужы мабільны тэлефон, грошы і цыгарэты.

Як высветлілася пазней, няпрошаны госць праходзіў па ўсіх паверхах пад'езда і тузаў за ручкі кватэрных дзвярэй. Адны з іх аказаліся не замкнёныя…

Супрацоўнікі Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы знайшлі мужчыну на пажарнай лесвіцы 4-га паверха. Сваё дачыненне да начнога візіту ён адмаўляў: маўляў, проста па п'яні пераблытаў паверхі.

Аднак пацярпелы яго пазнаў: у затрыманага знайшлі зніклыя грошы і мабільны тэлефон, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0