Здарэнне адбылося ў адной са сталічных крамаў, паведамляе мінская міліцыя
Да праваахоўнікаў звярнуліся работнікі: у іх прапала футра коштам 6 тысяч рублёў.
Высветлілася, што да выкрадання датычная 36-гадовая жанчына. Яна неўзабаве была затрыманая і патлумачыла, што скрала футра з-за свайго цяжкага матэрыяльнага становішча.
Прычым прыдумала наступную схему: прыйшла ў краму, узяла дарагую рэч, накіравалася ў распранальню, дзе замяніла сваю верхнюю вопратку на «дарагі варыянт». Там жа зняла магнітную бірку і склала сваё старое футра ў пакет, з якім выйшла з крамы.
Але вось прадаць дарагую рэч не паспела, бо была затрыманая.