Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган пагадзіўся падтрымаць абаронныя планы НАТА па абароне Польшчы і краін Балтыі ад расійскай пагрозы. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

Паведамляецца, што Літва задаволеная рашэннем Эрдагана па абаронным плане НАТА на выпадак агрэсіі РФ.

«Гэта велізарнае дасягненне не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго рэгіёну, паколькі яно забяспечвае бяспеку нашых грамадзян», — кажа прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Раней Турцыя адмаўлялася падтрымліваць план НАТА па абароне краін Балтыкі і Польшчы ад расійскай пагрозы. Паведамлялася, што Турцыя распарадзілася так, што прадстаўнік краіны пры НАТА не будзе падпісваць ваенны план, у рамках якога НАТА абавязуецца прадаставіць Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі дапамогу ў выпадку нападу з боку Расеі.

Акрамя таго, турэцкія прадстаўнікі атрымалі ад Анкары ўказанне — падчас розных сустрэч і нарад аказваць на чальцоў альянсу ціск з мэтай афіцыйнага прызнання імі курдскіх фарміраванняў на поўначы Сірыі тэрарыстычнымі. У адваротным выпадку без згоды з боку Турцыі прыняцце ваеннага плана можа значна запаволіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0