У цэнтры Мінска сёння прайшоў шэраг акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.

Многія дэманстранты прынеслі з сабой самаробныя плакаты. Некаторыя прынеслі і парвалі партрэты Пуціна. Прычым вельмі па-беларуску: абрыўкі пасля сабралі і вынеслі, каб не пакідаць смецця.

Хоць акцыі былі несанкцыянаваныя і праваахоўнікі нагадвалі прысутным пра гэта, яны былі даволі шматлікія.

Уранку на заклік кампаніі «Свежы вецер» сотні людзей усталі ў жывыя ланцугі ў розных месцах Мінска ад паштамта да цырка.

 

А апоўдні на заклік лідара Хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы сталіцы. 

Вось фоты «Нашай Нівы» з акцый:

Моладзь вядзе карагод вакол яліны на Кастрычніцкай плошчы.

Моладзь вядзе карагод вакол яліны на Кастрычніцкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0