Во время переговоров

Беларусь нічога не просіць у Расіі, толькі роўныя ўмовы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах у Сочы з Уладзімірам Пуціным, перадае БелТА.

«Мы не просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Сустрэча праходзіць у рэзідэнцыі Бачароў Ручай. На перамовах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічаюць прэм'ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0