Пуцін і Лукашэнка адасобіліся і працягваюць перамовы за абедам. Дэлегацыі на чале з Мядзведзевым і Румасам абедаюць асобна ад прэзідэнтаў.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Пул №3», блізкі да прэс-службы прэзідэнта РФ.
Пуцін частуе Лукашэнку барабулькай з артышокам, карэ цяляці з запечанай цыбуляй, шарбетам з мандарына і вінамі з Дзіўнаморскага.
А поўнае меню сфатаграфаваў тэлеграм-канал «Пул Першага», блізкі да беларускага кіраўніка.
Крыніца адзначае, што абед ужо «дайшоў да дэсерту».
0
0
0
0
0
0