Добрая навіна — кампанія «Будзьма беларусамі!» займела сваю інтэрнэт-краму. Цяпер уся прадукцыя, якая выходзіць пад маркаю «Будзьма!», сабраная разам. Выбар багаты — тут і «будзьмаўская класіка», і цікавыя навінкі.
У продажы не толькі адзенне, але і посуд, аксесуары, рэчы для дома — і ўсё гэта з нацыянальным каларытам!
Зрабілі для вас падборку найлепшых пазіцый.
1. Худзі «Крылаты гусар ВКЛ»
Крылатыя гусары — легендарная конніца Вялікага Княства Літоўскага, якая з часоў Стэфана Баторыя зрабілася асноўнай ударнай сілай нашых войскаў. Доўгі час гусары не мелі сабе роўных.
Варта хаця б згадаць бітву пры Кірхольме, калі 4-тысячнае войска ВКЛ разграміла 14 тысяч шведаў. Ула, Кірхольм, Клушына, Лоеў, Палонка, Вена — гэтыя эпічныя перамогі ў бітвах былі здабытыя коп’ямі ды шаблямі гусарскіх харугваў.
Замовіць можна тут.
2. Жаночы світшот «Разам да зор»
Што можа быць лепей за класіку? Хіба што нічога!
Цудоўная і ўзнёслая прыгажунька ў вышыванцы з вечна актуальнай цытатай Максіма Багдановіча. Адзін з самых вядомых ягоных вершаў і ці не адзін з самых рамантычных у беларускай літаратуры.
Замовіць можна тут.
3. Світшот мужчынскі «Някіслы беларускі хрэн»
Хрэн — адна з самых любімых беларусамі прыпраў дзякуючы востраму смаку ды паху. З пракаветных часоў ён быў незаменным дадаткам да многіх страваў нашай кухні, найперш мясных.
І цяпер у многіх беларускіх сем’ях жыве традыцыя церці хрэн сваімі рукамі, а не набываць у краме, бо свой лічыцца смачнейшым! І добра, па-нашаму прыгатаваны хрэн — гэта вам не лімон, ён не мусіць быць кіслым.
Замовіць можна тут.
4. Цішоткі «Буслы» для яго і для яе
Стыль «Два буслы» — гэта не толькі пра выпіўку. Гэта яшчэ і старадаўняе беларускае вайсковае мастацтва!
Дарэмна беларусаў лічаць рахманымі і памяркоўнымі! Калі зачапіць, дык беларус-сівы вус у саламяным брылі ды вышыванцы можа так разысціся і паказаць такі «mortal combat», што і шааліньскія манахі пазайздросцяць!
5. Цішотка «From Belarus with wolves»
Усяслаў Чарадзей — полацкі князь, легенды пра якога пачалі складаць яшчэ пры жыцці.
Быў ён не толькі добрым ваяром, але і мудрым уладаром. А яшчэ казалі, што Усяслаў нарадзіўся ад валхвавання (чараўніцтва) і меў незвычайныя здольнасці: мог, напрыклад, ператварацца ў ваўка. Сучаснікі ў гэта верылі, таму і называлі Чарадзеем.
Полацкі князь-ваўкалак з сівой даўніны — яшчэ адно сведчанне нашай багатай слаўнымі падзеямі ды постацямі гісторыі.
Далучыцца да клану Усяслава можна тут!
6. Цішотка для дзетак «Коцік на ровары»
Хто б не хацеў быць гаспадаром свайго жыцця і самому абіраць свой шлях? Вядома, што кожны! Вось і вясёлы коцік на ровары так лічыць.
Натуральна, ён смешны, але і сур’ёзны! Бо ён не проста чытаў Якуба Коласа, але ведае трапныя ягоныя цытаты на памяць!
Замовіць цішотку для маленькіх вандроўнікаў можна тут.
7. Экаторба-шопер «Каляды»
Ідэальная торба для штодзённага выкарыстання.
Складваецца ў кампактны ролік. А калі трэба выкарыстоўваць — перад Вамі ёмістая, зручная, модная сумка, у якую можна скласці пакупкі і ўсё, што Вам неабходна.
Замовіць торбу можна тут, а ўсю калекцыю экаторбаў-шопераў з назвамі трыдыцыйных беларускіх святаў можна паглядзець вось тут.
8. Кубак «Не маўчы па-беларуску. Шклянкі-слоікі»
Беларускія словы з папулярнага праекту «Не маўчы па-беларуску!» цяпер не толькі на каляндарах і паштоўках, але і на посудзе.
Замовіць кубак можна тут.
9. Набор падставак для напояў «Не маўчы па-беларуску!«
Падстаўкі зроблены з бярозавай фанеры, лёгкія, экалагічныя і трывалыя.
Кроплі кавы ці гарбаты і іншыя забруджванні вельмі лёгка сціраюцца вільготнай анучкай.
Замовіць набор можна тут.
10. Падарункавы набор «Для яго і для яе» (мятлік + заколка)
Калі хочацца падкрэсліць роднаснасць Вашых душ, набор мятлік+заколка - ідэальны варыянт!
Вышываны мятлік — стыльны аксэсуар, які падкрэсліць шляхетнасць Спадара, а заколка-банцік з вышыўкай будзе той самай разынкай, што завершыць дасканалы вобраз Паненкі.
Гэта цудоўны падарунак для каханых, для брата з сястрой, для мамы і сына альбо таты і дачкі.
Замовіць набор можна тут.
Замовы ў краме прымаюцца круглаcуткава, апрацоўваюцца з 10:00 да 20:00 без выходных. Замаўляць можна не толькі па Беларусі, але і ў замежжа. Спосабы аплаты і дастаўкі глядзіце тут. Неўзабаве адкрыецца таксама пункт самавывазу. Сачыце за навінамі!
ТАА «Будзьма Плюс». УНП 193220466





