Канцэрн «Белнафтахім» пацвярджае падпісанне з Расіяй нафтавага балансу на 2020 год у аб'ёме 24 мільёны тон, паведамляе БелТА.

«Індыкатыўны баланс паставак расійскай нафты ў Беларусь падпісаны. Баланс узгоднены ў памеры 24 млн т нафты», — паведамілі ў «Белнафтахіме».

Пры гэтым у канцэрне звярнулі ўвагу, што да 15 лістапада таго года, на які вызначаецца баланс, бакі могуць унесці ў яго змяненні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна