Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна падзялілася кранальнай фатаграфіяй з мужам і сынам, якому зусім нядаўна споўніўся месяц. Здымак спартсменка апублікавала ў сваім інстаграме.
«Гэтаму кулёчку шчасця ўжо 1 месяц ўчора споўніўся. Як час ляціць хутка! Толькі выйшлі з радзільні, а ўжо месяц прайшоў) Усе такія пацешныя заўсёды на фота з выпіскі з радзільні, з першынцам!»