У сталіцы былы гаспадар машыны выкупіў яе ў новага ўладальніка, заплаціўшы сувенірныя даляры, паведамляе МУС.

Яшчэ ў студзені мужчына па аб'яве купіў у маладога чалавека Volkswagen Jetta, але не спяшаўся пераафармляць яе на сябе. Праз час былы ўладальнік папрасіў новага прадаць аўто назад і атрымаў згоду. На сустрэчы адзін атрымаў назад сваю машыну, а другі — 350 даляраў.

Пазней 34-гадовы мінчук заўважыў, што атрымаў сувенірныя грошы, і звярнуўся ў міліцыю. Датычнага да падману 21-гадовага гараджаніна затрымалі. Ён патлумачыў свой учынак цяжкім матэрыяльным становішчам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0