Пры пажары на цяжкім крэйсеры-авіяносцы «Адмірал Кузняцоў» пацярпелі дзесяць вайскоўцаў, паведамляе РБК. Адзін чалавек загінуў.

Усяго пацярпелі 12 чалавек.

Ачаг задымлення ў адным з адсекаў судна лакалізаваны, пажарныя працягваюць яго праліўку.

«Адмірал Кузняцоў» знаходзіўся ў Севераморску на планавым рамонце на прадпрыемстве Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі, куды быў перададзены ў красавіку 2018 года пасля вяртання з паходу ў Міжземнае мора, адкуль наносіў удары па ўзбярэжных аб'ектах у Сірыі. Узгаранне, паводле папярэдніх даных, адбылося пры правядзенні зварачных работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0