У чацвер, 12 снежня, у Маскве ва ўзросце 42 гадоў памёр Міхаіл Вінаградаў, журналіст газеты «Вечерняя Москва».
Перад смерцю журналіст напісаў паведамленне на сваёй старонцы ў Facebook пра тое, што фельчары з хуткай дапамогі спрабавалі спыніць адкрыты крывацёк халоднай курыцай.
Па словах Міхаіла Вінаградава, ён думаў, што ў яго разрыў артэрыі, але лекары сказалі, што гэта буйны сасуд і «дзірка ўжо сама закрываецца».
Фельчары наклалі Вінаградаву павязку. Акрамя таго, адзін з супрацоўнікаў хуткай зазірнуў да мужчыны ў маразілку і дастаў адтуль кураня-бройлера, сказаўшы пры гэтым «вось гэта трымайце гадзіну».