У сезоне-2020 «Мінск» заняў 9-е месца, «Дынама» — 4-е, фота з сайта БелТА
На гэты момант уласнік мінскага «Дынама» і «Мінска» — Мінгарвыканкам. Калі дынамаўцы не знойдуць да сезона-2020 новага ўласніка, то «Мінск» можа страціць месца ў эліце, бо ў аднаго ўладальніка не можа быць больш за адзін клуб у вышэйшай лізе. Пра гэта «Прэсболу» распавёў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў.
Што вядома з нагоды новага ўласніка мінскага «Дынама»?
«Дынама», як вядома, актыўна шукае інвестара, час яшчэ ёсць. Але калі нічога не зменіцца, то «Мінску» давядзецца сысці ў першую лігу — як камандзе, якая заняла больш нізкае месца», — заявіў Базанаў.
«Прэсбол» запытаўся, ці магчыма пытанне зліцця «Мінска» і «Дынама»?
— Думаю, што зараз так пытанне не стаіць. І, натуральна, федэрацыі не хацелася б падобнага выніку. Страціць нейкі з гэтых клубаў, зразумела, няправільна. Мне здаецца, усё будзе нармальна, зазначыў кіраўнік БФФ.