Студэнты-медыкі сёння ў час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам падарылі кіраўніку дзяржавы карціну з ваколіцамі Александрыі, піша БЕЛТА.
Карціна напісана студэнткай шостага курса педыятрычнага факультэта БДМУ Юліяй Галубок. Яна намалявала ваколіцы малой радзімы Лукашэнкі. Дзяўчына патлумачыла, што яе дзяцінства прайшло ў Быхаве, а гэта таксама на Магілёўшчыне.
«У нас вельмі прыгожыя краявіды, таму я б хацела паднесці вам карціну ад студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта ў памяць пра нашу сустрэчу і ў памяць пра малую радзіму», - сказала яна.
«Урач напісала карціну?» — здзівіўся Лукашэнка.
«Яна не толькі выдатна малюе, але і грае на саксафоне», - адказаў рэктар універсітэта Анатоль Сікорскі.
«О, калега-музыкант», - захапіўся кіраўнік дзяржавы і падарыў студэнтцы сваю пазалочаную асадку. Лукашэнка паабяцаў, што карціна абавязкова будзе выстаўлена ў Палацы Незалежнасці





