Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан ізноў паабяцаў, што Злучанае Каралеўства выйдзе з Еўрасаюза да 31 студзеня 2020 года. Пра гэта палітык заявіў падчас выступу перад выбаршчыкамі ў Лондане, перадае Reuters.

«Мы ажыццявім Brexit ў тэрмін да 31 студзеня без усялякіх «але», «калі» і «можа быць», - паабяцаў Джонсан.

Датэрміновыя выбары ў парламент Вялікабрытаніі прайшлі 12 снежня. Па выніках падліку большасці галасоў Кансерватыўная партыя атрымлівае абсалютную большасць галасоў у парламенце - 364 месцы, а апазіцыйныя лейбарысты - 203.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0