Міліцыянеры дапамаглі магілёўцы вярнуць згублены фотаапарат. Жанчына гуляла з дзіцем у парку і забылася дарагі фотаапарат на лаўцы. Успомніўшы пра яго толькі праз два дні, яна адразу ж дала аб'яву, папрасіўшы вярнуць тэхніку за ўзнагароджанне, піша mogilevnews.by.

Праз некаторы час на мабільны тэлефон жанчыны патэлефанавалі. Мужчына паведаміў, што знайшоў фотаапарат, аднак аддасць толькі пры ўмове, што ўладальніца заплаціць яму 100 рублёў. Магілёўка паспрабавала збіць суму ўзнагароды ўдвая. Але мужчына быў катэгарычны і заявіў, што ў адваротным выпадку можа занесці фотаапарат у ламбард, атрымаўшы там неабходную яму суму. Страціўшы надзею дамовіцца, жанчына набрала нумар «102».

Калі магілёўка прыйшла на сустрэчу да мужчыны, побач з ёй былі і міліцыянеры.

Праваахоўнікі не толькі забралі фотаапарат, які не належаў мужчыне, але і растлумачылі тонкую мяжу паміж чаканнем узнагароджання і вымагальніцтвам грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0