Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў прызнаўся, што часта мацюкаецца, паведамляе БелТА.

Лукашэнка зрабіў акцэнт на складанасці ў супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў ва ўмовах, калі ў інтэрнэце шмат адкрытай інфармацыі, у тым ліку негатыўнага плана.

«Вельмі складана з гэтым змагацца, таму што адразу гвалт: мы зноў «дыктатура», закрываем інтэрнэт. Мы нічога не хочам закрываць. У мяне адна прэтэнзія да інтэрнэту: калі ты там вылаяўся матам (я таксама часта пакутую ад гэтай хваробы, асабліва на трэніроўках па хакеі, біятлоне, лыжах, сваіх падапечных вучу, магу так выказацца), падпішыся, што гэта ты. З інтэрнэту трэба прыбраць тое, што спрыяе наркаманіі, тэрарызму і падобным рэчам. Мы над гэтым працуем», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру