У Беларусі з 1 студзеня 2020 года базавая велічыня складзе 27 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года №861.
Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым лiку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.
Базавая стаўка з 1 студзеня 2020 года ўстаноўлена ў памеры 185 рублёў.
Яна выкарыстоўваецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
З 1 студзеня 2020 года адмяняецца тарыфная стаўка першага разраду — узамен будзе выкарыстоўвацца базавая стаўка.





