У пятніцу ў Вялікабрытаніі аб'явілі афіцыйныя вынікі пазачарговых парламенцкіх выбараў, піша ВВС. Пасля завяршэння падліку галасоў ва ўсіх 650 акругах, пераможцам прызнана Кансерватыўная партыя прэм'ера Борыса Джонсана.

Торы атрымліваюць у новым парламенце 365 мандатаў (на 47 мандатаў больш). Гэта з'яўляецца абсалютнай большасцю і найлепшым вынікам з 1987 года — часоў прэм'ерства Маргарэт Тэтчэр.

Апазіцыйная Лейбарысцкая партыя атрымлівае 203 мандаты (мінус 59 мандатаў), што з'яўляецца найгоршым вынікам у гісторыі партыі.

Шатландская нацыянальная партыя размясцілася на трэцім месцы з 48 мандатамі (на 13 больш), Ліберальныя дэмакраты атрымліваюць 11 мандатаў (на адзін менш).

Пазачарговыя выбары ў Вялікабрытаніі адбыліся 12 снежня.

Пераканаўчая перамога торы дазволіць прэм'ер-міністру Джонсану выканаць абяцанне аб выхадзе краіны са складу Еўрапейскага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0