Кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег распачаў чэлендж #дадаймоцы, сэнс якога — падтрымаць крутыя беларускія ініцыятывы, праекты, арганізацыі.

Правілы простыя: трэба падтрымаць тры грамадскія арганізацыі (ініцыятывы, праекты) і перадаць эстафету тром людзям. Яны мусяць зрабіць так жа.

Алесь Сьнег перакананы, што ў грамадства атрымаецца і надалей рабіць паспяховыя праекты, калі беларусы і беларускі будуць падтрымліваць іх у гэтым. Фінансавая падтрымка ад сваіх жа грамадзян натхняе на шматлікія перамогі. Гэты чэлендж скіраваны на тое, каб паказаць, што падтрымліваць беларускія праекты і арганізацыі мусіць стаць натуральным для кожнага і кожнай.

Да акцыі далучылася паэтка Даша Бялькевіч, якая падтрымала «Імёны», Беларуска-рускi слоўнiк для дашкольнікаў i 1 класа і «Арт Сядзібу».

Прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Павел Белавус падтрымаў праекты «Картаграфія ВКЛ», стварэнне мультфільма «Вожыкавая палянка» з мнеманічнымі вершыкамі і выпуск беларуска-рускага слоўнiка-размалёўкі. Эстафету Павел перадаў Мікіту Броўку, Францішку Вячорку і Алесю Зарэмбюку…

Вы таксама можаце далучыцца да чэленджа. Проста знайдзіце тры праекты, якія падтрымаеце, і перадайце эстафету далей.

«Разам мы зможам зрабіць цуд на святы многім грамадскім праектам у Беларусі», — сцвярджае ініцыятар чэленджа Алесь Сьнег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0