62-гадовы магілёвец практычна не траціў пенсію, якую атрымлівае на картку, паведамляе sb.by. Мужчына падпрацоўвае і жыве на гэтыя грошы.

Стратамі для яго павярнулася сяброўства з іншымі суседзямі — сямейнай парай. Пажылы чалавек цалкам давяраў сваім знаёмым і час ад часу перадаваў ім картку, каб яны набылі прадукты і алкаголь для сумеснай бяседы. Пін-код карткі таксама не быў сакрэтам для мужа і жонкі.

Аднойчы знаёмыя пенсіянера картку не вярнулі, а пажылому мужчыну не прыйшло ў галаву абвінаваціць сваіх добрых сяброў. Ён вырашыў, што згубіў плацежны сродак, і патэлефанаваў у банк, каб картку заблакавалі.

Аднак на гэтым гісторыя не скончылася. Зламыснікі змаглі разблакаваць картку з дапамогай хітрыкаў: яны прыйшлі да прыяцеля з пляшкай гарэлкі і ў размове разведалі кодавае слова. Затым патэлефанавалі ў банк, дзе супрацоўнік па кодавым слове разблакаваў картку.

Агулам гісторыя доўжылася восем месяцаў, за якія сямейная пара скрала 3000 рублёў.

Кампенсаваць шкоду муж і жонка не змаглі — абое нідзе не працуюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна