Вызвалены з расійскага палону рэжысёр Алег Сянцоў сказаў, што ненавідзіць Уладзіміра Пуціна, але пры гэтым удзячны яму за тое, што Украіна не стала такой, як Беларусь, перадае theБабель.

Па словах рэжысёра, Пуціну важна дамовіцца з Еўропай і Украінай для зняцця санкцый, а потым «зноў нас прышпіліць пятлёй». «Вось што ён робіць. У яго ўспрыманні нашы людзі — гэта наша слабае месца», — сказаў Сянцоў.

Разам з гэтым рэжысёр упэўнены, што Пуцін — адзіны вораг Украіны, але адзначае, што ён аб'яднаў людзей.

«Як бы я ні ненавідзеў Пуціна, я яму ўдзячны, што ён нас аб'яднаў. Без гэтага мы б прагнівалі, як Беларусь. Іншых ворагаў, акрамя Пуціна, у нас няма. Пакарыць нас хоча толькі ён. Еўропа не ўвядзе сюды войскі, і ЗША ў нас не стралялі «Градамі», — сказаў Сянцоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?