Жыхар Клімавіч знайшоў гашыш і вырашыў пакінуць яго сабе, паведамляе мясцовая раёнка.

Частку наркотыку мужчына ўжыў, рэшту — захоўваў і перавозіў у сваёй машыне.

Гэтыя дзеянні падпадаюць пад ч. 1 арт. 328 КК РБ. Мужчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову. Акрамя таго, у яго канфіскавалі аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?