Пасажыры цягніка Мінск — Гомель паведамляюць пра чарговую паломку «Штадлера». Паведамляецца, што цягнік раптам спыніўся. Спачатку пасажырам сказалі заставацца на месцах, а пасля чаго пасажыраў вывелі на вуліцу. Што менавіта здарылася, пакуль што невядома.

Усё адбылося ў Красным Беразе. Пасажыры паведамляюць пра ўспышкі за акном. Пасажырам паабяцалі даслаць іншы транспарт, які давязе іх да пункта прызначэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0