15 снежня каля 20.15 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на апошнім паверсе чатырохпавярховага жылога дома ў Мінску па вуліцы Мяржынскага, паведамляе прэс-служба МНС.
У выніку пажару загінула гаспадыня 1951 года нараджэння, інвалід 1-ай групы па апорна-рухальным апараце. Прычына пажару высвятляецца.





