Былы старшыня Савета міністраў Беларусі і супернік Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года даў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ

Кебіч разважаў, што для таго, каб быць кандыдатам у прэзідэнты, недастаткова пра гэта проста заявіць. «Да гэтага павінен папярэднічаць працяглы падрыхтоўчы працэс станаўлення асобы ў гісторыі, каб гэтую асобу ўбачылі».

«Кандыдатуры сёння на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акрамя Лукашэнкі, няма», - падсумаваў Кебіч.

Таксама Кебіч адзначыў, што ніякай апазіцыі ў Беларусі не існуе, а «ёсць толькі група крыкуноў, якія нават не разумеюць тое, што яны гавораць».

Сам 83-гадовы Вячаслаў Кебіч ніколі не быў у апазіцыі. Пасля паразы на выбарах ён ад 1996 да 2004 года быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0