Нацбанк зацвердзіў пералік памятных манет, што плануюцца выпусціць у 2020 годзе.
Як зазначае прэс-служба Нацбанка, стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2020-м такой птушкай абраны глушэц. Манета «Глушэц» стане 14-й у межах серыі памятных манет «Птушка года».
Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе таксама працягнуты выпускам памятных манет «Заказнік «Сіньша» ў рамках серыі «Заказнікі Беларусі».
Таксама будуць выпушчаныя ў абарачэнне памятныя манеты «Летнія віды спорту. Тэніс».
Выпуск памятных манет будзе прысвечаны юбілейных дат:
— 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
— 100-годдзю органаў мытнай службы;
— 550-годдзю здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці;
— 150-годдзю гадоў з дня нараджэння беларускага жывапісца-пейзажыста Фердынанда Рушчыца;
— 100-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У сувязі з 5-годдзем заснавання Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» будуць выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты «Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працягнутая памятнымі манетамі «Баркалабаўскі ірмалой», «Выяўленчае мастацтва. Авангард. Уновіс», а таксама памятнымі манетамі серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі».
Паводле кітайскага календара, 2021 год - год Быка. Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2020 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Быка».





