13 снежня ў 23.59 на нумар «101» паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі маленькаму дзіцяці на вул. Русіянава ў Мінску, паведамляе 112.by
Калі работнікі МНС прыехалі да месца выкліку, высветлілася, што дзяўчынка па неасцярожнасці засунула пальчык правай рукі ў адтуліну металічнай накрыўкі і не змагла яго дастаць.
У 00.18 ратавальнікі пры дапамозе падручных сродкаў дапамаглі дзяўчынцы выбрацца з пасткі. Яна не пацярпела.





