Фота Надзеі Бужан
У аўторак, 17 снежня, пераважна па поўначы кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу -1 … + 4°С, днём + 3 … + 9°С, піша Tut.by
У сераду без ападкаў і + 3 … + 10°С.
19 снежня, у чацвер, таксама пераважна без ападкаў. Днём + 1 … + 6°С.
20 снежня, у пятніцу, толькі днём месцамі па захадзе краіны дождж і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём -2 … + 4°С, у паўднёва-заходніх раёнах краіны да + 7°С.
У суботу, у асобных раёнах краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), галалёдзіца. Ноччу -4 … + 2°С, днём -1 … + 5°С.
22 снежня, у нядзелю, кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж), галалёдзіца. Ноччу -1 … + 5°С, днём + 2 … + 8°С.





