Малады чалавек 23 гадоў прыбыў у Мазыр на аўтобусе з Санкт-Пецярбурга. Пры сабе ў яго было выяўлена 496,98 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва MDMB, піша Памежны камітэт
— На чорным рынку такая партыя тавару будзе каштаваць прыкладна 20 тысяч даляраў ЗША, — кажуць У Пагранкамітэце.
Распачатыя крымінальныя справы за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, а таксама за незаконны абарот наркатычных сродкаў, іх прэкурсораў і аналагаў. Маладому чалавеку, які, напэўна, хацеў зарабіць на распаўсюдзе небяспечнага псіхатропу, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, што, вядома ж, пасля расследавання вызначыць суд.





