Фота Надзеі Бужан
Прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Беларусі падпісалі зварот да грамадзян Расіі «ў сувязі з антызаконнымі дзеяннямі ў паглыбленні саюзнай інтэграцыі Расіі і Беларусі», піша Радыё Свабода.
У ім гаворыцца, што «аўтарытарныя кіраўнікі Расіі і Беларусі першапачаткова падпісалі Дамову аб стварэнні саюзнай дзяржавы» толькі для задавальнення сваіх безадказных амбіцый», а рэалізацыя Дамовы «вядзе да ліквідацыі беларускай незалежнасьці і фактычнай анексіі беларускай дзяржавы», што таксама «нясе пагрозу добрасуседскім адносінам Беларусі і Расіі»
Далучэнне да Расіі Беларусі «непазбежна прывядзе да яшчэ большай ізаляцыі Расіі на міжнародным узроўні як краіны агрэсара, што зноўку ўдарыць па дабрабыце простых расіянаў», адзначаецца ў заяве.
Грамадзян Расіі заклікаюць далучыцца да заявы «аб нелегітымнасці дамовы, аб непрызнанні любых «інтэграцыйных» пагадненняў, сакрэтных пратаколаў паміж Пуціным і Лукашэнкам». У заяве таксама дзякуюць расіянам, якія ўжо праводзілі акцыі салідарнасьці ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Зварот падпісалі:
- Віталь Рымашэўскі, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»;
- Павел Севярынец, сустаршыня БХД;
- Анатоль Лябедзька, «Еўрапейскі дыялог»;
- Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы;
- Алясей Марачкін, мастак, заснавальнік суполкі «Пагоня»;
- Юры Беленькі, намеснік старшыні КХП-БНФ;
- Алесь Арастовіч, намеснік старшыні «Народнай грамады».





