Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім унесены змяненні ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Раней адпаведны дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі, піша БелТА

Закон у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такое рашэнне прынята для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў.

У цэлым дакумент накіраваны на ўдасканаленне шэрага прававых норм. У мэтах забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы адмовы іншаземцу ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0