Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) падала ў суд на былога прэзідэнта арганізацыі Ёзэфа Блатэра, а таксама на былога прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні. Аб гэтым паведамляецца на сайце ФІФА.

Падставай для пазову стаў перавод двух мільёнаў швейцарскіх франкаў. Грошы былі пераведзеныя па ўказанні Блатэра з рахунку ФІФА на рахунак Плаціні ў лютым 2011 года. Пазней швейцарскі суд прызнаў, што для гэтага плацяжу не было ніякіх падставаў, і яго можна лічыць падарункам.

11 снежня 2019 года камітэт па кіраванні ФІФА пастанавіў, што арганізацыя абавязаная паспрабаваць вярнуць грошы і накіраваць іх на развіццё футбола.

Ёзэф Блатэр кіраваў ФІФА з 1998 па 2015 год. Ён сышоў у адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу ў арганізацыі. Мішэль Плаціні, які ў той час узначальваў УЕФА, высунуў сваю кандыдатуру на выбары прэзідэнта ФІФА. Але расследаванне аб пераводзе за два мільёны франкаў вымусіла яго зняцца з выбараў.

У выніку і Плаціні, і Блатэра адхілілі ад кіраўніцтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0