«Наша Ніва» спыталася ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры, ці будзе нейкая рэакцыя на матэрыял «Нямецкай хвалі», у якім былы спецназавец называе сябе ўдзельнікам забойстваў беларускіх палітыкаў і прыводзіць дэталі і месцы пахаванняў.
Чытайце: Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара
«Дзе знаходзіцца справа? У Следчым камітэце. Гэта следчы павінен рэагаваць, а не пракурор, бо мы хоць цікавімся і назіраем, але мы наглядны орган, а не следчы. Вядома, мы чытаем навіны, і следчыя чытаюць, і міліцыя. Напэўна, нейкая рэакцыя будзе»,
— адказаў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылеў.
Следчы Камітэт не адказаў на пытанні «Нашай Нівы», спаслаўшыся на тое, што «трэба вывучыць матэрыялы».





