У вугальнай шахце на паўднёвым захадзе Кітая адбыўся выкід газу, у выніку здарэння загінулі 14 гарнякоў, яшчэ двое заблакаваныя пад зямлёй, паведамляюць інфармагенцтвы.
Аварыя ў шахце «Гуанлун» адбылася 16 снежня. Пад зямлёй знаходзіліся 23 рабочых, сямі з якіх удалося выбрацца на паверхню.
Цяпер на месцы здарэння ідуць выратавальныя працы.
У канцы кастрычніка ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая падчас работ па ўмацаванні столі адбылося абвальванне шахты, у выніку сем чалавек апынуліся пад заваламі. Тады загінулі чатыры чалавекі, двое зніклі без вестак.





