Расійскі выведны карабель «Віктар Лявонаў» вярнуўся ў міжнародныя вады каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША і дзейнічае «небяспечным чынам», паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Па словах аднаго з суразмоўцаў тэлеканала, карабель у апошнія некалькі дзён плаваў каля берагоў Паўднёвай Караліны і Фларыды. Крыніца адзначыла, што дзеянні судна былі вызначаныя як небяспечныя, бо ён не выкарыстоўвае навігацыйныя агні ва ўмовах нізкай бачнасці. Таксама, заявіў чыноўнік, расійскае судна не рэагуе на запыты камерцыйных суднаў, якія спрабуюць высветліць яго месцазнаходжанне, каб пазбегнуць магчымых аварый.

Ён дадаў, што выведны карабель удзельнічаў у «іншых бязладных манеўрах».

У сваю чаргу прадстаўнік берагавой аховы ЗША паведаміў CNN, што яго ведамства папярэджвае маракоў у гэтым раёне аб прысутнасці расійскага судна і яго паводзінах.

Тым часам прадстаўнік Мінабароны заявіў тэлеканалу, што эсмінец ВМС ЗША знаходзіцца паблізу расійскага судна.

Як адзначае тэлеканал, «Віктар Лявонаў» штогод, пачынаючы з 2015 года, рэгулярна патрулюе ў міжнародных водах уздоўж усходняга ўзбярэжжа ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0