У Бялынічах мужчыну засыпала зямлёй падчас будаўнічых работ, паведамляе прэс-служба АУ МНС Магілёўшчыны.

«16 снежня ў 16.46 паступіла паведамленне аб тым, што мужчыну засыпала зямлёй. Ён знаходзіўся ў катлаване і займаўся работамі па пракладцы каналізацыі», - адзначылі ў МНС.

Ратавальнікі дасталі мужчыну, жыхара аграгарадка Буйнічы 1989 года нараджэння. Шпіталізацыя не спатрэбілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?