На тэрыторыю прадпрыемства ў раёне вуліцы Панямуньскай у Гродне падкінулі чатырох шчанюкоў. Двух забралі неабыякавыя людзі, а двое забраліся пад бетонныя пліты і не маглі выбрацца. У палоне жывёлы прасядзелі каля трох сутак, піша Tut.by.
vk.com/predannoeserdce
Зоаабаронцы спрабавалі сваімі сіламі дастаць малых, але нічога не атрымлівалася. Тады яны выклікалі ратавальнікаў, але і тыя спачатку не змаглі нічым дапамагчы — трэба было адсоўваць цяжкія пліты, а для гэтага неабходна было знайсці пад'ёмны кран. Але ўсё скончылася добра. Аб выратавальнай аперацыі напісалі на сваёй старонцы Укантакце гродзенскія валанцёры.
Але валанцёры сутыкнуліся з яшчэ адной праблемай — гаспадыня пліт спачатку не давала дазвол іх падымаць і нешта з імі рабіць, але потым усё ж такі пагадзілася і нават напісала распіску, што не будзе мець прэтэнзій, калі яе маёмасць будзе пашкоджана. Кран узяўся за работу. Калі знялі некалькі пліт, выклікалі выратавальнікаў.
vk.com/predannoeserdce
Яны некалькі гадзін спрабавалі дастаць з бетоннага палону жывёл — і нарэшце ўсё атрымалася.
Малых адвезлі ў клініку — з імі ўсё добра і цяпер валанцёры шукаюць ім дом.
vk.com/predannoeserdce
Дарэчы, у службовыя абавязкі супрацоўнікаў МНС не ўваходзіць выратаванне жывёл, аднак яны выязджаюць на такія выклікі. Але толькі ў тых выпадках, калі ёсць свабодная брыгада, а аператыўная абстаноўка ў горадзе гэта дазваляе.
vk.com/predannoeserdce
Валанцёры вельмі ўдзячныя пажарным ПАВЧ-1 Ленінскага раёна Гродзенскага гарадскога аддзялення па надзвычайных сітуацыях (2 змена) за выратаванне жыцця двух маленькіх шчанюкоў.





