Праваахоўнікі Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрымалі 39-гадовага мінчука, які скраў грошы з аўтаматаў для гатавання гарачых напояў, паведамляе гарадская міліцыя.
Аператыўнікі ўстанавілі, што на працягу двух тыдняў мужчына зарабляў крадзяжамі з аўтаматаў. Адціскаючы дзверы, альбо выкарыстоўваючы лом, ён узломваў аўтаматы, з якіх у наступным краў грашовыя сродкі. Усяго такім чынам былі ўзламаныя 5 аўтаматаў. Агульная сума шкоды склала 700 рублёў.
Мужчына растлумачыў аператыўнікам, што ў цяперашні час ён нідзе не працаўладкаваны і адчувае фінансавыя цяжкасці. Гэтыя абставіны і паслужылі падставай для здзяйснення крадзяжу. Вядома, што выкрадзеныя грошы ён паспеў патраціць.
Раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.





