Фота Сяргея Гудзіліна
46-гадовы беларускі спецыяліст практычна зацверджаны на пасаду галоўнага трэнера валгаградскага футбольнага клуба, піша Tribuna.com
«Ротар» выступае ў ФНЛ (другі футбольны дывізіён) і ідзе на першым месцы.
Хацкевіч займаў пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама», юнацкай зборнай Беларусі, «Віцебска». У 2014—2016 гадах ён трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі, а з 2017 па 2019 год — кіеўскае «Дынама». З «Дынама» Хацкевіч быў звольнены ў жніўні пасля таго, як украінскі клуб прайграў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Бруге» (0:1, 3:3).





