Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў асаблівую важнасць нарады: на коне сотні мільёнаў даляраў.

 «Мяне цікавяць асабліва тыя вытворчасці, якія на слыху ўжо не першы год, але так і не пачалі працаваць, або працуюць вельмі слаба. Тэма для ўсіх зразумелая, таму давайце без лішніх слоў і пакут, стогнаў, заклінанняў вызначацца, што будзем рабіць далей, асабліва з некалькімі прадпрыемствамі, якія павінны даўно працаваць і прыносіць прыбытак», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?