Амерыканскі бізнэсовец постсавецкага паходжання Мікаэл Ісраэлян купіў кантрольны пакет акцый тэлеканала RTVI.
Раней ад 2012 года пакет належаў расійскаму бізнэсоўцу Руслану Сакалову.
Ісраэлян займаецца бізнэсам у сферы забаўляльнай індустрыі і ўзначальвае Muse Lifestyle Group. Пра куплю паведаміў сам тэлеканал RTVI. Тэлеканал займае крытычныя ў адносінах да рэжыму Пуціна пазіцыі і арыентаваны на расійскамоўную дыяспару ў розных краінах свету ад ЗША да Ізраіля.
Сам Ісраэлян у сваёй заяве ацаніў колькасць расейскамоўных у ЗША ў «прыкладна 7 мільёнаў чалавек».
Сума ўгоды не паведамляецца.





