ФХБ
Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі прызнаў выступ моладзевай зборнай на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне нездавальняючым, паведамляе hockey.by.
«Пры падрыхтоўцы каманды да чэмпіянату свету спартсменам былі створаны ўсе неабходныя ўмовы, праведзены ўсе запланаваныя вучэбна-трэніровачныя зборы, ажыццёўлена матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. На думку ФХБ, асноўнай прычынай невыканання задачы, пастаўленай перад камандай U20, стала няздольнасць трэнерскага штаба ў поўнай меры мабілізаваць лепшых маладых хакеістаў краіны на дасягненне выніку», - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама было вырашана расфармаваць каманду «Беларусь U20», якая выступае ў «Экстралізе Б».
Беларускую «маладзёжку» называлі фаварытам хатняга чэмпіянату свету ў першым дывізіёне, але зборная заняла трэцяе месца, прычым саступіўшы ў авертайме Латвіі і Нарвегіі. Адзіную пуцёўку заваявала каманда Аўстрыі, прычым у Аўстрыі беларусы менавіта выйгралі.





