Расійскі бок мае намер прытрымлівацца пакетнага прынцыпу пры абмеркаванні і рэалізацыі дарожных карт па інтэграцыі, у тым ліку па доступе беларускіх тавараў на расійскі рынак і фарміравання цаны на газ для Беларусі з 2020 года, заявіў журналістам у аўторак у Менску пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе interfax.by.

«Пазіцыя (расійскага боку) адзіная. Ільготны рэжым пры рэалізацыі ўсяго пакета дарожных карт, падкрэсліваю ўсяго пакета дарожных карт, павінен быць аднолькавы для расійскага і беларускага вытворцы», - сказаў Мезенцаў пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Мінскага аўтазавода.

Паводле яго слоў, «гэта ўзаемаўвязаныя падыходы, у тым ліку і на аснове ўніфікацыі або збліжэння нацыянальнага заканадаўства, у тым ліку той нарматыўнай базы, без аб'яднання падыходаў у рамках удасканалення якой немагчыма казаць пра адзіны льготны рэжым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0